7 сакавіка прадстаўнікі Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы, КСУП “Русь – Агра” і Раклевіцкага ДК наладзілі творчае свята да Міжнароднага жаночага дня.
Да 18 гадзін вечара ва ўстанову культуры ішлі матулі і бабулі, запрошаныя госці, усе жадаючыя жыхары аграгарадка. У танцавальнай зале іх чакалі “салодкія столікі”, чароўная музыка і святочнае ўбранства зала. А самае галоўнае, што ўсіх віталі артысты Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, якія падрыхтавалі для ўдзельнікаў музычнага кафэ вялікую канцэртную праграму. Госці не адводзілі вачэй ад дзяцей, якія дарылі прысутным цудоўны вясновы настрой. Прыгожыя мілагучныя песні, захапляючыя танцы, гульні і конкурсы выклікалі радасць, а памятныя сувеніры, якія атрымалі матулі і бабулі, падрыхтаваныя навучэнцамі, цікавая танцавальна-забаўляльная праграма яшчэ больш узнялі святочны настрой.
А напрыканцы работу музычнага кафэ “Вясенняе” пад шквал апладыспентаў усе ўдзельнікі ацанілі на 10 балаў.
Сербін М.А., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы