Урачыстасць да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла ў Гезгалах

Падзеі

Віншаванні і ўзнагароды прымаў савет ветэранаў Гезгалаўскага гарнізона.

Завіталі на ўрачыстасць: сакратар савета ветэранаў Лідскай дывізіі Алег Кротаў, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускага саюза афіцэраў Аляксандр Камароў, намеснік старшыні Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў Валянцін Абухаў, старшыня Жукоўшчынскага сельскага Савета Валерый Верамейчык.

Прыемным сюрпрызам для прысутных стаў выдатны канцэрт, падрыхтаваны сіламі работнікаў аддзела культуры і вольнага часу “Гезгалаўскі Дом культуры” з удзелам навучэнцаў Гезгалаўскай сярэдняй школы і мясцовай школы мастацтваў. Ён ішоў ад сэрцаў і закрануў самыя чуллівыя стрункі душы.

І. КАМАРОВА

Фота І. КАМАРОВАЙ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *