Пражыць 100 гадоў. Удумацца толькi, якая гэта лiчба, цэлы век. Колькi падзей адбылося за гэты час, колькi радасцяў і расчараванняў перажыта. Такiя людзi – легенда, вялiкая рэдкасць для нашага часу, аднак вельмі радуе, што яны ёсць.
З нагоды 100-гадовага юбілею да Марыі Мілейка завіталі госці. Жыве яна ў дачкі ў горадзе Дзятлаве.
Марыя Сяргееўна хоць і старэнькая, і амаль не ўстае з ложка, але ў бадзёрым настроі, прыветлівая. У свае гады яна ўсё памятае.
Павіншаваць юбілярку прыехалі прадстаўнікі разлікова-касавага цэнтра №22 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” горада Дзятлава на чале з дырэктарам Сяргеем Клімко. Яны пажадалі бабулі Марыі моцнага здароўя, штодзённых усмешак, спакою на душы і ў сэрцы. Падарылі шары, кветкі і зробленую спецыяльна да юбілею, картку “Белаграпрамбанка”, з пакетам “Клопат”, на якую будзе залічвацца пенсія Марыі Сяргееўне.
Вядома, Марыя Сяргееўна сама не будзе ёй карыстацца, як не карыстаецца і наяўнымі грашыма, у сілу ўзросту і слабога здароўя, але дачка, якая яе даглядае, зможа са зніжкамі набываць лекі ў сетцы аптэк “Планета здароўя” і прадукты ў магазінах (рэчы штодзённай неабходнасці), бясплатна падключыць і выкарыстоўваць сістэму Інтэрнэт-банкінг, SMS-інфармаванне аб залічэнні пенсіі на картку – усё гэта прадугледжана пакетам “Клопат”.
У сваю чаргу юбілярка шчыра дзякавала за добрыя словы і віншаванні. Ёй было вельмі прыемна, што пра яе памятаюць.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Стоит почитать: