Адзін з участкаў для галасавання, а менавіта № 12, створаны ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Тут прадугледжаны ўсе ўмовы, каб людзі, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары і не могуць наведаць свае выбарчыя ўчасткі, змаглі прагаласаваць. Асаблівая ўвага нададзена камісіяй участка ляжачым хворым — са спецыяльнай выбарчай скрыняй члены камісіі накіраваліся ў палаты да тых, хто жадае прагаласаваць.