Ад надзейнасці і якасці злучэння правадоў залежыць стабільнасць электрычнага кантакту ў ланцугу. Няякаснае злучэнне правадоў можа паслужыць прычынай узнікнення пажару. Месцы злучэння павінны задавальняць наступным патрабаванням: механічная трываласць на расцяжэнне, надзейнасць кантакту, адсутнасць дадатковага супраціўлення.
Для злучэння правадоў цяпер прымяняюцца розныя спосабы. Гэта агаворана ў правілах устройства электраўстановак (пункт 2.1.21). Скруткай злучаць правады нельга, яе проста няма ў гэтым пункце. Скруткі дапушчальныя як часовае злучэнне перад зваркай.
Метад пайкі падыходзіць для электраправодкі з меднымі жыламі. Для злучэння правадоў з разнародных матэрыялаў можна выкарыстоўваць клемную калодку ў выглядзе ізалявальнай пласціны са шрубавымі кантактамі.
Трэба памятаць, што толькі якасна выкананыя злучэнні правадоў прадухіляць нагрэў электраправодкі, забяспечаць бяспечнае і камфортнае пражыванне, зберагуць нашы дамы ад пажару.
Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ, інспектар Дзятлаўскай раённай энергаінспекцыі
Андрэй ГОМАН, намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС