Час, калі жывёлагадоўля сельскагаспадарчых арганізацый раёнаў знаходзіцца на зімова-стойлавым утрыманні, заўсёды быў няпростым. А цяпер, улічваючы многія фінансавыя цяжкасці, асабліва. Пытанне гатоўнасці памяшканняў і ўтрыманне жывёлы ў бягучым зімова-стойлавым перыядзе знаходзіцца на пастаянным кантролі ў спецыялістаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
Праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў сельскагаспадарчых арганізацыях Лідскага, Іўеўскага, Ашмянскага раёнаў паказалі, што ў шэрагу гаспадарак па-ранейшаму ёсць шмат недахопаў, звязаных з умовамі ўтрымання і кармлення жывёлы, забеспячэннем яе захаванасці.
У ходзе маніторынгу была ўстаноўлена адсутнасць дзяжурных спецыялістаў і жывёлаводаў, не праведзены работы па ўладкаванні назапашвальніка для сцёкавых водаў малочных блокаў, у шэрагу гаспадарак з-за невыканання сваіх службовых абавязкаў спецыялістамі заатэхнічнай службы кармленне жывёлы ажыццяўляецца без зацверджаных рацыёнаў кармлення, у некаторых сельскагаспадарчых арганізацыях назіраецца востры дэфіцыт саломы.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці будзе працягнуты кантроль за станам жывёлагадоўчых аб’ектаў і ходам зімоўкі жывёлы.
Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці