Футбольная каманда Дзятлаўскай ДЮСШ пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Ганчара стала бронзавым прызёрам першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе з удзелам хлопцаў 2007 года нараджэння.
Дзятлаўчане вызначыліся яшчэ і тым, што ў асабістай сустрэчы абыгралі чэмпіёна першынства — каманду Скідальскага цукровага камбіната (3:2). У пераможцаў турніру гэта паражэнне засталося адзінае.
На другім месцы фінішавала каманда Мастоўскага раёна.