Надзея Бяржаніна, пенсіянерка, наведвальніца клуба “Нам гады не бяда” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:
– Я заўсёды хаджу на выбары – ні адных не прапускала, – заўсёды галасую. Дык вось, трэба хадзіць на выбары, каб яны абавязкова адбыліся, і мы абралі надзейных дэпутатаў. Каб яны не забываліся потым, што яны – дэпутаты, а мы іх часцей бачылі і сустракаліся з імі для вырашэння розных праблем.