15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты!

Дзень 15 лютага – гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінулых, але і выяўленне глыбокай удзячнасці тым, хто вярнуўся дадому, хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Грамадствам дадзена высокая ацэнка значнасці выкананага абавязку ўсімі ўдзельнікамі афганскіх падзеяў.

Савецкі салдат у краіне гор і пустыняў супрацьстаяў набліжэнню сілаў міжнароднага тэрарызму да межаў Айчыны – і ў гэтым заключаецца яго вялікая заслуга.

Ёсць у тых гадоў і незагойная рана – гэта амаль пятнаццаць тысяч савецкіх воінаў, якія не вярнуліся дадому, сярод іх двое дзятлаўчан. Мы захоўваем вечную памяць аб загінулых. Нізкі паклон суайчыннікам, у якіх вайна адабрала блізкіх ім людзей.

Ад усёй душы жадаем воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам усіх войнаў і ўзброеных канфліктаў, іх родным і блізкім шчасця, удачы, здароўя і дабрабыту.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *