На плаву пры любых абставінах

Здарэнні і бяспека

Навігацыйны перыяд 2017 года з надыходам халоднага надвор’я ў супрацоўнікаў дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (ДІМС), адказных за забеспячэнне бяспекі суднаходства маламерных суднаў на вадаёмах краіны, наступіць гарачая пара, асабліва калі ўлічыць значную колькасць навічкоў, якія сталі суднавадзіцелямі ў навігацыйным годзе. Кантроль супрацоўнікамі ДІМС выканання суднавадзіцелямі ўсіх устаноўленых правілаў пры эксплуатацыі маламерных суднаў з’яўляецца галоўнай задачай.

Беспраблемнае праходжанне кантролю на вадаёмах — наяўнасць на борце абавязковага набору забеспячэння судна, галоўнае месца ў якім займаюць выратавальныя сродкі.

Перш за ўсё, гэта датычыцца выратавальных камізэлек. Некаторыя суднавадзіцелі іх прынцыпова ігнарыруюць, а многія трымаюць у лодцы, паклаўшы на самае дно рундука, толькі для прад’яўлення ў выпадку праверкі супрацоўнікамі ДІМС.

Неабходнасць мець на борце адпаведны набор прадметаў забеспячэння маламернага судна дыктуецца шматгадовым суднавадзіцельскім вопытам, галоўная мэта якога — забеспячэнне бяспекі не толькі тых, хто знаходзіцца на вашым маламерным судне, але і іншых удзельнікаў руху на вадзе, якім можа спатрэбіцца дапамога.

Нагадаем, што трэба мець на борце маламернага судна, згодна з прадпісаннямі нарматыўных дакументаў:

1. Выратавальныя сродкі (па колькасці людзей, якія знаходзяцца на судне).

2. Водаадліўныя сродкі.

3. Сродкі пажаратушэння (для маторных суднаў).

4. Медыцынскую, рамонтную аптэчку (для маторных суднаў).

5. Швартоўныя прыстасаванні.

6. Якарныя прылады.

7. Вёслы.

8. Ліхтарыкі белага святла (у цёмны час сутак).

Наяўнасць выратавальных камізэлек правяраецца ў першую чаргу, бо ад іх часам залежыць чалавечае жыццё.

Гісторыя паказвае, што яшчэ ні адзін патанулы не быў знойдзены ў выратавальнай камізэльцы.

Разам з тым, ДІМС інфармуе, што ажыццяўленне адміністрацыйных працэдураў па дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, тэхнічным аглядзе праводзіцца круглы год. З рэжымам працы тэрытарыяльных участкаў вы можаце азнаёміцца на сайце gims.by.

М. ЧАШУН,
начальнік дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *