Памяць будзе жыць у дрэвах

Галоўнае Улада

У межах месячніка па навядзенні парадку на зямлі і раённага суботніка ў Наваельні было праведзена дапаўненне дрэвамі сквера Памяці, закладзенага на месцы масавага расстрэлу мірнага насельніцтва.

Гэту работу правялі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, раённы камітэт ГА “БРСМ”, супрацоўнікі сілавых структур раёна, работнікі Новаяльнянскага сельвыканкама, мясцовага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ, рэдакцыя газеты “Перамога”.

Сіламі добраахвотнікаў бярозавая і рабінавая пасадкі былі дапоўнены 150 саджанцамі трохгадовай елкі і аднагадовай сасны, прадастаўленымі Дзятлаўскім лясгасам. Яны стануць жывым напамінам аб сотнях ахвяраў генацыду, астанкі якіх у 2022 годзе былі выяўлены на гэтым месцы і перапахаваны ў брацкай магіле.

Па словах старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, новае жыццё на новаяльнянскай зямлі – найлепшы спосаб увекавечыць памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

– Бягучы тыдзень на Дзятлаўшчыне адзначаны навядзеннем парадку ў райцэнтры і населеных пунктах раёна, кожны працоўны калектыў выбраў для сябе зручны дзень і час, каб сабрацца і папрацаваць на вызначаным участку. Мы завяршаем асаблівы для беларусаў час, азнаменаваны 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Карыстаючыся нагодай, вырашылі не адкладваць пасадку дрэваў у Наваельні да вясны, а правесці яе ў межах суботніка. Пляцоўка складаная для прыжывання дрэваў, аднак мы не пакідаем спробаў вырасціць тут сквер у памяць аб загінулых земляках. Дзякуй Дзятлаўскаму лясгасу за саджанцы, а ўсім удзельнікам сённяшняга мерапрыемства – за ініцыятыўнасць.

– На што найперш скіравана ўвага ў пытаннях увекавечання памяці ахвяр вайны?

– Мэтанакіраваная работа вядзецца па актуалізацыі спісаў загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мінула 80 гадоў з таго часу, аднак кожны год удаецца знайсці новыя і новыя імёны, якія дадаюцца на таблічках мемарыялаў у нашым раёне і будуць унесены ў гістарычныя даведнікі, адзначыў Андрэй Уладзіміравіч.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ



Теги: