У вытворчасці Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь знаходзіцца крымінальная справа на грамадзяніна М. Яна ўзбуджана па прыкметах саставу злачынства, прадугледжанага артыкулам 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне бацькоў больш за тры месяцы на працягу года ад выплаты па судовай пастанове сродкаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей).
Так, грамадзянін М. з’яўляецца працаздольным, і на яго, згодна з рашэннем суда, ускладзены абавязак па выплаце аліментаў на карысць Е. у памеры 25% заробку (даходу), але не менш за 50% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, на ўтрыманне непаўналетняга сына П. Грамадзянін М. быў папярэджаны судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна аб крымінальнай адказнасці за нявыплату аліментаў, але наўмысна больш за тры месяцы на працягу года ўхіляўся ад утрымання свайго непаўналетняга сына і пакінуў месца жыхарства.
За ўчыненае злачынства грамадзяніна М. чакае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або папраўчых работ да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі да трох гадоў, або пазбаўленне волі да аднаго года.
Ірына ЯНОВІЧ,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта