Афрыканская чума свіней

Здарэнні і бяспека

Праблема віруса афрыканскай чумы свіней з’яўляецца адной з самых складаных у гісторыі барацьбы з інфекцыйнымі хваробамі. Адсутнічаюць лекі для тэрапіі і вакцыны для прафілактыкі хваробы.

Асноўная пагроза гэтай хваробы зыходзіць ад дзікоў. Некаторыя асобіны гэтых жывёл пасля чумы застаюцца носьбітамі віруса і служаць крыніцай узбуджальнікаў інфекцыі. Вірус дзікі распаўсюджваюць на тэрыторыях, дзе растуць кармавыя культуры (жыта, пшаніца, трыцікале, кукуруза, бульба). Вірус на заражаных аб’ектах захоўваецца не менш за тры месяцы.

У лясах хворыя на афрыканскую чуму свінні заражаюць ягады, грыбы, лясныя дарогі.

Часта вірус пераносіцца на прыватныя падворкі. Каб гэта не адбылося, трэба выконваць наступныя правілы:

не дапускаць старонніх на жывёлагадоўчы ўчастак;

рэгулярна праводзіць ачыстку і дэзынфекцыю памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца свінні;

карміць свіней кармамі прамысловай вытворчасці або выкарыстоўваць зерне ўласнай вытворчасці пасля яго тэрмаапрацоўкі;

не выкарыстоўваць для кармлення свіней харчовыя адходы;

набываць свіней для вырошчвання толькі з дазволу работнікаў ветэрынарнай службы, рэгістраваць жывёл у сельскіх выканаўчых камітэтах;

забой свіней праводзіць пасля ветэрынарнага агляду жывёл з наступнай ветэрынарна-санітарнай экспертызай мяса;

пры з’яўленні прыкметаў захворвання свіней і раптоўнай іх гібелі варта неадкладна звяртацца да спецыялістаў ветэрынарнай службы.

Памятайце, што толькі строгае захаванне гэтых правілаў стабілізуе сітуацыю, а надзейная біяабарона дасць магчымасць вырошчваць свіней на прыватных падворках без забароны.

Баляслаў КУЛЕШ,     
галоўны ветэрынарны доктар Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

Вас можа выселіць жылкамунгас

В мае в Беларуси зафиксирована дефляция

В Беларуси установлены надбавки юрлицам за реализованное кобылье, козье и овечье молоко

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *