Сёння, 25 лістапада, адбываецца доўгачаканая для ўсіх праваслаўных дзятлаўчан падзея – асвячэнне новага храма ў гонар Святых новамучанікаў і спаведнікаў расійскіх.
На асвячэнне запрошаны Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыаршы Экзарх усяе Беларусі Павел, мітрапаліты, архіепіскапы і епіскапы з Расіі, Украіны і Беларусі, прадстаўнікі ўлады.
З 9 гадзін у новым храме будзе знаходзіцца каўчэг з часцінкамі святых мошчаў 52 новамучанікаў і спаведнікаў расійскіх, якія пацярпелі за веру ў гады бязбожных ганенняў на Праваслаўную Царкву. У 9.45 чакаецца ўрачыстая сустрэча Мітрапаліта, а ў 10 гадзін пачнецца літургія.