Шуневіч аб новым парадку правядзення масавых мерапрыемстваў: пастараемся зрабіць так, каб было зручна ўсім

Падзеі

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч па просьбе журналістаў пракаменціраваў  папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях правядзення масавых мерапрыемстваў, якія будуць разгледжаны ў Палаце прадстаўнікоў у першым чытанні.
«Мяняецца вельмі шмат, мяняецца асноўны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў», — адзначыў Ігар Шуневіч. Паводле яго слоў, у Беларусі ўводзіцца прынцып, які адпавядае агульнасусветнай практыцы, — гэта прыняцце паведамляльнага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у пастаянных месцах, якія вызначаны для гэтага мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. «Інакш кажучы любая арганізацыя, чалавек можа прыйсці, заявіць пра сваё жаданне правесці масавае мерапрыемства ва ўстаноўленым месцы, і на гэта згода ўлад не патрэбна», — растлумачыў кіраўнік ведамства.
Пры гэтым Ігар Шуневіч звярнуў увагу, што калі правядзенне масавага мерапрыемства запланавана ў неўстаноўленым месцы, у такім выпадку будзе неабходна атрыманне згоды мясцовых улад.
«Мы пастараемся зрабіць так, каб было зручна ўсім — і ўладам, і тым, хто заяўляе аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Пастараемся зрабіць максімальна зручнай саму працэдуру і спрасціць яе», — падкрэсліў міністр.
Як паведамлялася, асноўная навацыя законапраекта — увядзенне паведамляльнага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у тых месцах, якія вызначаны для гэтых мэт мясцовымі органамі ўлады. Таксама на арганізатараў ускладаецца абавязак па заключэнні дагавораў на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні і прыбіранні тэрыторыі.
Масавыя мерапрыемствы, праводзімыя ў іншых (не забароненых для гэтых мэт) месцах, будуць праходзіць на ранейшых умовах абавязковага атрымання дазволу ад мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
Пры гэтым у дакуменце прапісана, што мясцовыя ўлады не пазней як за пяць дзён да даты плануемага мерапрыемства павінны паведаміць аб недапушчальнасці яго правядзення ў двух выпадках: калі раней паступіла паведамленне ад іншага заяўніка аб правядзенні ў тым жа месцы і ў той жа час або калі пададзенае паведамленне не адпавядае патрабаванням заканадаўства.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *