Вандроўкі «Праменьчыка»: з сябрамі — у піцэрыю

Падзеі

 

У рамках сумеснага праекта «Гатуем разам» аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» і клуб для пажылых людзей «Нам гады не бяда» арганізавалі паход у піцэрыю. Пра наведванне кропкі грамадскага харчавання з работнікамі дамовіліся загадзя. Гасцям паказалі майстар-клас па пакрокавым прыгатаванні піцы двух відаў: з грыбамі і з каўбасой. Затым удзельнікаў сустрэчы запрасілі пакаштаваць прыгатаваную піцу.

У час мерапрыемства наведвальнікі «Праменьчыка» даведаліся, куды можна пайсці з сябрамі, як выбраць і заказаць піцу, як правільна паводзіць сябе ў піцэрыі.

А. Калюцік,

загадчыца аддзялення «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *