Тэхагляд у пытаннях і адказах

Падзеі

Пытанне: калі ў аўтамабілі ёсць газабалоннае абсталяванне, але яно няспраўнае (адсутнічае рэдуктар або балон), то аўтамабіль лічыцца бензінавым ці “газ-бензін”? Ці правамерна патрабаваць у вадзіцеля зняць рэшткі абсталявання?

Адказ: у дадзеным выпадку пры дзяржаўным тэхнічным аглядзе будзе лічыцца, што транспартны сродак мае газабалоннае абсталяванне (“газ-бензін”). У адпаведнасці з патрабаваннямі Дзяржпрамнагляду пры адмове ўладальніка транспартнага сродка ад эксплуатацыі газавай сістэмы сілкавання газавая паліўная апаратура падлягае дэмантажу.

А. УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *