Дзеці павінны рухацца

Падзеі

Знаходжанне за камп’ютарам неабходна дазіраваць. Чым менш гадоў дзіцяці, тым больш павінна быць абмежаванняў статыкі на карысць руху.

Рабіце акцэнт не на фізічных практыкаваннях, а на агульнай рухомасці. Можна гуляць у хованкі, скакаць на месцы — рабіць усё, што патрабуе актыўнасці. Дзіця будзе гультаём, калі яго бацькі ўсе вечары і выхадныя ляжаць на канапе, таму трэба даваць асабісты прыклад. На плаванне — разам, на веласіпедах — усёй сям’ёй. Ніколі не карайце дзіця пазбаўленнем прагулак на свежым паветры або гульні ў футбол. У розныя дні тыдня нагрузка павінна быць рознай. Сёння няхай гуляе ў футбол, заўтра — бегае з сябрамі, паслязаўтра — катаецца на роліках.

Такім чынам вы забяспечыце добры старт здароўю дзіцяці, бо людзі, якія з дзяцінства маюць лішнюю вагу і атлусценне, з ранняга ўзросту пакутуюць ад такіх захворванняў, як цукровы дыябет, ішэмічная хвароба сэрца, інфаркт міякарда, парушэнне сну, дэпрэсія.

Т. ЧЫГІР,
доктар-педыятр Дзятлаўскай ЦРБ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *