Бібліятэка – сяброўка лета

Падзеі

Вельмі важна з маленства прывіваць дзіцяці любоў да чытання, таму Хвінявіцкая сельская бібліятэка – цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця актыўна супрацоўнічае з дзіцячым садком аграгарадка Хвінявічы. На працягу года біліятэка неаднаразова праводзіла цікавыя мерапрыемствы для выхаванцаў садка.

У чэрвені для маленькіх чытачоў прайшоў рэкламны дайджэст “Разумныя кнігі ў тваім рукзачку”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з цікавымі кнігамі, якія дапамогуць ім падрыхтавацца да вучобы ў школе, параіла кнігі для чытання. Затым яны паслухалі казку, адгадалі загадкі.

У ліпені ў бібліятэцы ладзіліся літаратурныя забавы “Абвяшчае бор на палянцы збор”. Была арганізавана выстава дзіцячых кніг “Бібліятэка — сяброўка лета”. Дзеці здзейснілі цікавае падарожжа па краіне казак, прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, адгадалі загадкі, адказалі на матэматычныя пытанні. За правільныя адказы атрымалі салодкія пачастункі.

У жніўні для дашкольнікаў была арганізавана паэтычная гульня. Дзеці пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху, дарожнымі знакамі, пешаходным пераходам, святлафорамі для аўтамабіляў і пешаходаў. Бібліятэкар прачытала для выхаванцаў садка “Правілы дарожнага руху” з кнігі Валянціны Дынько “Дзе хаваецца небяспека, альбо Слушныя гісторыі ад бабы Валі”.

М. МІРАШНІЧЭНКА,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *