Вясковы сход у Міроўшчыне: цікава і павучальна

Здарэнні і бяспека Падзеі

21 ліпеня 2017 года ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада быў запланаваны і прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі раёна.

Да пачатку мерапрыемства была арганізавана гульнявая пляцоўка з батутам і атракцыёнамі для дзяцей. Але больш за ўсё ўразіў малечу паказ пажарнай тэхнікі і абсталявання.

Кожны прысутны атрымаў у памяць аб сустрэчы сувеніры, наклейкі і памяткі.

Да пачатку мерапрыемства можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі, рэалізацыю якіх ажыццяўляў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.
Афіцыйная частка мерапрыемства пачалася з выступлення інспектара Дзятлаўскага РАНС А. Беленкі, які азначыў самыя актуальныя пытанні бяспекі, а гэта і бяспека на вадаёмах, у лясах і пры адпачынку на прыродзе. Асаблівы акцэнт быў зроблены на праблему пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, праблему дзіцячага траўматызму.

Аб рабоце назіральнай камісіі расказаў старшыня Вензавецкага сельсавета Алег Шымко. Ён зрабіў акцэнт на навядзенні парадку на прысядзібных участках, своечасовым іх падкашванні.

Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І. Орсік засяродзіла ўвагу на тым, што разам з пытаннямі бяспекі на асаблівым кантролі ў сем’ях, дзе выхоўваюцца малалетнія дзеці, павінна быць і пытанне забеспячэння належных умоваў пражывання, маральна-псіхалагічнай абстаноўкі ў сям’і. Узгадала пра апошні няшчасны выпадак з малалетнім дзіцём, які адбыўся па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве.

Тэму работы з састарэлымі грамадзянамі прадоўжыла Т. Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама. Таццяна Сямёнаўна засяродзіла ўвагу на неабходнасці мець у домаўладаннях грамадзян аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які выратаваў ужо не адно чалавечае жыццё.

Аб правілах карыстання газавай гаспадаркай і аб парадку замены газавага абсталявання расказаў дырэктар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар.

Напрыканцы вясковага сходу на пытанні бяспекі эксплуатацыі электрычнай гаспадаркі спыніўся прадстаўнік раённых электрычных сетак В. Грышук.

Сход скончыўся паказам канцэрта, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельнiцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Букеты кветак і апладысменты ад прысутных сталі падзякай артыстам за душэўныя песні.

А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *