Веласіпед: патрабаванні бяспечнага руху

Здарэнні і бяспека

Патрабаванне першае

Рух на веласіпедзе павінен ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі або немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі не далей за адзін метр ад яе правага краю.

Пры гэтым выезд далей за адзін метр ад правага краю праезнай часткі дарогі дапускаецца толькі для аб’езду перашкоды і ў дазволеных выпадках для павароту налева або развароту; калоны веласіпедыстаў пры руху па праезнай частцы дарогі павінны быць падзелены на групы не больш чым па 10 веласіпедыстаў. Адлегласць паміж групамі павінна складаць не менш за 100 метраў; пры наяўнасці на праезнай частцы дарогі лініі гарызантальнай дарожнай разметкі 1.2, якая пазначае яе край, гэтая лінія павінна размяшчацца злева ад веласіпедыста.

А. МУХА,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *