На пасяджэнне назіральнай камісіі пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце былі выкліканы шэсць асуджаных, якія маюць парушэнні парадку і ўмоваў адбывання пакарання

Здарэнні і бяспека

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна не паслабляецца кантроль за асобамі, асуджанымі да пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

З мэтай прыняцця дадатковых мераў выхаваўча-прафілактычнага ўздзеяння 14 чэрвеня 2017 года на пасяджэнне назіральнай камісіі пры Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце былі выкліканы шэсць асуджаных, якія маюць парушэнні парадку і ўмоваў адбывання пакарання. Паводзіны кожнага з іх былі разгледжаны асобна. Парушальнікам патлумачылі меры крымінальнай адказнасці. Кожнаму з іх было вынесена афіцыйнае папярэджанне пракурора.

Работа з гэтай катэгорыяй грамадзян не абмяжоўваецца прынятымі мерамі. З-за неналежнага адбывання пакарання кантроль з боку раённага аддзела міліцыі па месцы жыхарства асуджаных будзе ўзмоцнены. Іх паводзіны будуць кантраляваць з прыняццем мераў выхавання мясцовыя выканкамы, працоўныя калектывы.

А. ЮШКЕВІЧ,

старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *