“Шануйце спадчыну сваю”: канцэрт у вёсцы Клішавічы

Падзеі

Для жыхароў вёскі Клішавічы аддзелам культуры і адпачынку «Данілавіцкі дом культуры» разам з сельскім філіялам-клубам вёскі Ахонава была арганізавана і праведзена канцэртная праграма «Шануйце спадчыну сваю», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ансамбль народнай песні «Суседачкі» запрасіў гледачоў паслухаць беларускія народныя песні з іх гумарам, весялосцю, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі ўдзельнікамі канцэрта былі Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевія і Анастасія Бортнік. Дзеці спявалі і танцавалі так заўзята і эмацыянальна, што так і хацелася пусціцца з імі ў скокі. Пад апладысменты гледачоў музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч. Гледачы спявалі разам з артыстамі.  

Жыхароў вёскі Клішавічы наведала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам, разам з жыхарамі вёскі яна вырашала надзённыя пытанні.

С. Грос,

дырэктар Данілавіцкага дома культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *