На першым месцы — жыццё і здароўе дзяцей

Падзеі

Прайшло пашыранае пасяджэнне каардынацыйнага савета Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па кантролі за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях». На пасяджэнне былі запрошаны члены каардынацыйнага савета, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі ўстановаў адукацыі раёна, спецыялісты службаў прафілактыкі.

— Нягледзячы на высокую арганізацыю прафілактычных мерапрыемстваў у Гродзенскай вобласці, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня каардынацыйнага савета І. Кухарэвіч, — сёлета не ўдалося пазбегнуць падлеткавых суіцыдаў, траўматызму, таксама непаўналетнімі ўчынены два забойствы. Гэта здарылася не ў нашым раёне, аднак нам неабходна яшчэ раз перагледзець работу, выявіць праблемы і абмеркаваць шляхі іх вырашэння.

З дакладной запіскай намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гродзенскага аблвыканкама «Аб выніках службовых праверак» прысутных азнаёміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама С. Залучан. Так, у Воранаўскім раёне непаўналетні падазраецца ў забойстве маці, у Астравецкім раёне непаўналетні загінуў у выніку самазабойства, у Ваўкавыскім — непаўналетняя ўчыніла парасуіцыд. Каб не дапусціць падобных няшчасцяў у далейшым, выпрацаваны пратакол даручэнняў для раёнаў Гродзенскай вобласці.

Вынікі раённага выхаваўча-прафілактычнага рэйду «Клопат» падвяла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус. Правераны ўмовы жыцця 3032 непаўналетніх, выяўлены 3 факты неналежнага выканання бацькамі абавязкаў па выхаванні дзяцей, 5 непаўналетніх пастаўлены на ўлік з-за сацыяльна ненадзейнага стану сем’яў, чацвёра дзяцей з адной сям’і прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, выяўлены 20 дзяцей, якіх доўгі час гадуюць не бацькі. З бацькамі і роднымі такіх дзяцей праводзіцца работа для назначэння часовай апекі.

Аб рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях» на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна расказалі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус, намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Д. Скварчынскі, раённы педыятр Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Т. Чыгір, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама А. Васкель, начальнік аддзела прымусовага выканання Дзятлаўскага раёна Д. Сяркоў.

Так, на 1 кастрычніка 2017 года ў сацыяльна небяспечным стане знаходзяцца 142 непаўналетнія з 75 сем’яў, прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржабароне 15 дзяцей з 9 сем’яў. Шмат увагі надаецца ранняму выяўленню сацыяльнага недабрабыту. Расходы на ўтрыманне дзяцей пагашаюць 74 абавязаныя асобы, якія жывуць на тэрыторыі раёна, раённы паказчык пагашэння расходаў — 70,5%.

Рахункуючы вынікі работы службаў у гэтым кірунку, старшыня каардынацыйнага савета І. Кухарэвіч падкрэсліў, што трэба выяўляць ненадзейныя сем’і на раннім этапе, удасканальваць работу сацыяльных і псіхалагічных службаў, класных кіраўнікоў, таксама ўзмацніць кантроль за сем’ямі, дзе разам жыве сужыцель, дзе дзяцей гадуе адзін з бацькоў, за сем’ямі, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў.

Аб рэалізацыі ў Дзятлаўскім раёне мерапрыемстваў праекта «Лета-2017: час адпачынку, сацыяльна значных справаў, асабістага самаўдасканалення» расказалі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама С. Залучан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Н. Калодка, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» К. Хілімончык, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. Белаус.

Летам у раёне працавала 38 летнікаў, 12 з якіх з кругласутачным знаходжаннем, 26 — з дзённым знаходжаннем. У летніках адпачылі і аздаравіліся 1133 дзіцяці (44,4% ад агульнай колькасці навучэнцаў раёна). Забяспечана 100% занятасць непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Працавалі гурткі, аб’яднанні па інтарэсах, клубныя фарміраванні, спартыўныя секцыі. У рамках праграмы другаснай занятасці моладзі, якая вучыцца, былі сфарміраваны 13 працоўных атрадаў БРСМ, дзе працавалі 217 чалавек. Па выніках арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама адзначаны сярод лепшых у вобласці.

Падводзячы вынікі, І. Кухарэвіч зазначыў, што надалей варта развіваць практыку работы летнікаў у маляўнічых мясцінах, бо яны сябе апраўдалі. Варта імкнуцца поўнасцю забяспечыць запыты бацькоў і дзяцей у час аздараўленчай кампаніі «Лета-2018», а таму падрыхтоўку трэба пачынаць ужо ў лістападзе-снежні. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на бяспеку дзяцей у летніках, падбор прафесійных педагагічных кадраў. Таксама варта наладзіць цеснае супрацоўніцтва паміж аддзелам адукацыі і работнікамі культуры пры планаванні мерапрыемстваў, арганізацыі работы аб’яднанняў па інтарэсах. Падтрымаў Ігар Кухарэвіч прапанову арганізаваць на Дзятлаўшчыне раённы моладзевы турзлёт для навучэнцаў.

Па выніках каардынацыйнай нарады выпрацаваны пратакол даручэнняў для раённых службаў.

І. СТЫРНІК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *