Правіламі карыстання газам у быце вызначаны абавязкі спажыўцоў газу, карыстальнікаў газу, арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама вызначаюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспекі пры карыстанні газам у быце.
ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае аб асноўных мерах бяспекі пры выкарыстанні газу ў быце:
- перад кожным выкарыстаннем газавых воданагравальнікаў і ацяпляльнага газавага абсталявання неабходна правяраць цягу ў адпаведнасці з тэхнічнымі (эксплуатацыйнымі) дакументамі вытворцы, забяспечваць своечасовую праверку і спраўнасць дымавых і вентыляцыйных каналаў;
- памяшканні, у якіх устаноўлена газакарыстальнае абсталяванне, неабходна праветрываць. Дэкаратыўныя рашоткі вентыляцыйных каналаў павінны быць пастаянна адкрытыя. У кватэрах у час работы газакарыстальнага абсталявання неабходна забяспечыць работу вентыляцыі і прыток свежага паветра.
Пры эксплуатацыі газавых пліт неабходна выконваць наступныя патрабаванні:
пастаянна сачыць за працуючай газавай плітой, пры закіпанні ежы ў посудзе — зменшыць полымя гарэлкі. Пры карыстанні духавой шафай неабходна перыядычна назіраць за работай гарэлак праз шкло ў дзверцах шафы. Калі полымя гарэлкі патухла, неабходна закрыць усе краны гарэлак газавай пліты і кран на допуску да газавай пліты, праветрыць шафу і пры неабходнасці распаліць гарэлку. Гарэлкі газавай пліты, іх каўпачкі, рашоткі неабходна перыядычна чысціць з дапамогай мыючых сродкаў.
Пры эксплуатацыі праточных газавых воданагравальнікаў неабходна ўлічваць, што яны працуюць толькі пры пэўным ціску вады (прадугледжаным тэхнічнымі данымі апарата і інструкцыяй па эксплуатацыі). У выпадку паніжэння ціску вады гарэлка воданагравальніка патухне, таму неабходна закрыць кран на допуску. Распальваць гарэлку воданагравальніка можна толькі пасля аднаўлення намінальнага ціску вады.
Першаснае ўключэнне ў работу газавых воданагравальнікаў, ацяпляльнага газавага абсталявання праводзіцца газазабяспечвальнай арганізацыяй або сервісным цэнтрам пад кантролем газазабяспечвальнай арганізацыі.
Пры выяўленні ў памяшканні паху газу неабходна адразу спыніць карыстанне газакарыстальным абсталяваннем (перакрыць краны, якія знаходзяцца перад газакарыстальным абсталяваннем і на ім), адчыніць вокны, каб праветрыць памяшканне, неадкладна паведаміць у спецыялізаванае падраздзяленне газазабяспечвальнай арганізацыі па тэлефоне 104. Пры гэтым у памяшканні забараняецца карыстацца адкрытым агнём, электразванкамі, курыць, уключаць і выключаць электраасвятленне і электрапрыборы. Неабходна таксама вывесці з загазаванага памяшкання людзей і хатніх жывёлін.
Забараняецца:
- дапускаць да карыстання газавымі плітамі дзяцей да 12 гадоў, іншым газакарыстальным абсталяваннем – дзяцей да 14 гадоў; недзеяздольных асобаў, якія прызнаны такімі ва ўстаноўленым парадку; асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення, а таксама асобаў, якія не прайшлі інструктаж і не ведаюць правілы бяспечнага карыстання гэтым абсталяваннем;
- карыстацца газакарыстальным абсталяваннем у выпадку яго няспраўнасці, пры выяўленні паху газу, няспраўнасці газаправодаў, арматуры, прыбораў аўтаматыкі бяспекі;
- пакідаць без нагляду працуючае газакарыстальнае абсталяванне, акрамя разлічанага на бесперапынную работу і абсталяванага адпаведнай аўтаматыкай бяспекі;
- выкарыстоўваць газавыя пліты для абагрэву памяшканняў;
- самастойна падключаць і адключаць газакарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з прымяненнем зваркі, разбіраць гэтае абсталяванне і рамантаваць, умешвацца ў работу прыбораў уліку расходу газу;
- прывязваць да газаправодаў вяроўкі, нагружаць і выкарыстоўваць іх у якасці апораў, сушыць рэчы над полымем гарэлак газавай пліты;
- выкарыстоўваць для сну памяшканні, у якіх устаноўлена газакарыстальнае абсталяванне;
- прымяняць агонь для выяўлення ўцечкі газу з газаправодаў, газакарыстальнага абсталявання, прымацоўваць да газакарыстальнага абсталявання самаробныя гарэлкі і іншыя прыстасаванні;
- эксплуатаваць газакарыстальнае абсталяванне пры няспраўнасці дымавых і вентыляцыйных каналаў, адсутнасці цягі, без наяўнасці актаў праверкі тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў, выдаваемых спецыялізаванай арганізацыяй, або пры пратэрмінаваных такіх актах ці адсутнасці запісаў у журналах уліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў пры наяўнасці пасведчання аб праходжанні навучання на права выканання работ па паўторнай праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў;
- зрываць пломбы, устаноўленыя заводамі-вытворцамі і газазабяспечвальнымі арганізацыямі на індывідуальных прыборах уліку расходу газу, адключальных прыборах, газакарыстальным абсталяванні, парушаць цэласнасць пламбіруючага матэрыялу і самавольна падключаць газакарыстальнае абсталяванне пасля яго адключэння газазабяспечвальнымі арганізацыямі;
- карыстацца газакарыстальным абсталяваннем з сышоўшым тэрмінам эксплуатацыі пры адсутнасці станоўчых вынікаў яго дыягностыкі.
Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!
Памятайце, што адказнасць за парушэнне патрабаванняў бяспекі пры карыстанні бытавымі газавымі прыборамі і апаратамі ўскладаецца на ўласнікаў жылых памяшканняў і ў залежнасці ад характару парушэнняў грамадзяне могуць быць прыцягнуты да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры выяўленні паху газу ў памяшканнях выклікайце аварыйную службу па тэлефоне 104.
Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння