1000 тон. Яшчэ два экіпажы ААТ «Граніт-Агра» — Вадзіма Майсейчыка і Андрэя Літвінскага — дасягнулі майстарскага рубяжу

Падзеі

Ободва моладзевыя экіпажы працуюць на камбайнах КЗС-1218. Раніцай, яшчэ да выезду на жніўную ніву, на мехдвары ў Таркачах камбайнераў-тысячнікаў віншавалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, сакратар раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Людміла Мядзведзь, работнікі культуры Данілавіцкага дома культуры. Той жа раніцай грашовымі прэміямі былі адзначаны шафёры «Граніт-Агра», якія на аўтамашынах ГАЗ перавезлі па 800 тон зерня — Віктар Тарас і Дзяніс Сёмуха



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *