Прадстаўнікі Гродзеншчыны адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі

Падзеі

Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №199 “Аб узнагароджанні” за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, заслугі ў развіцці сферы абслугоўвання насельніцтва, навукі, адукацыі, культуры і спорту прадстаўнікі нашага рэгіёна адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Медалём “За адзнаку ў воінскай службе” ўзнагароджаны Бякрэнь Дзмітрый Лявонцьевіч – намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальнік аддзялення ідэалагічнай работы 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, падпалкоўнік.

Медалём “За адзнаку ў воінскай службе” ўзнагароджаны Кільчэўскі Віталій Фрыдрыхавіч – намеснік камандзіра па ўзбраенні – начальнік тэхнічнай часці 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, палкоўнік.

Медалём “За адзнаку ў воінскай службе” ўзнагароджаны Федарэнка Аляксандр Пятровіч – намеснік камандзіра 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, палкоўнік.

Банькоўскі Вячаслаў Анатольевіч – камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, прапаршчык унутранай службы ўзнагароджаны медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”.

Шчыглінскі Сяргей Віктаравіч – начальнік дзяжурнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы адукацыі “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, капітан унутранай службы адзначаны медалём “За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый”.

Шубаеву Жуматаю Маратавічу – старшаму трэнеру-выкладчыку па вольнай барацьбе дзяржаўнай установы “Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву” прысвоена ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь”

Крыніца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *