Дзеці і бяспека. Чыгунка — зона павышанай небяспекі, дзе няма месца для гульняў і прагулак

Падзеі

З надыходам летніх канікулаў варта надаць асаблівую ўвагу папярэджанню няшчасных выпадкаў на чыгунцы з удзелам дзяцей. Канікулы — гэта час, калі дзеці часта застаюцца без нагляду дарослых і прадастаўлены самі сабе.

Нягледзячы на забароны, яны самастойна знаходзяцца на чыгуначных пуцях, гуляюць паміж пуцей, залазяць пад вагоны, чапляюцца за аўтасчэпкі і падножкі вагонаў, пераходзяць чыгуначнае палатно на чырвоны колер святлафора і ў забароненым месцы. Свавольства і няўважлівасць прыводзяць да траўмаў рознай цяжкасці. Самай распаўсюджанай прычынай траўматызму на чыгунцы з’яўляецца перамяшчэнне па пуцях, іх пераход у забароненых месцах.

Таму не забывайце напамінаць элементарныя правілы паводзінаў сваім дзецям:

— не стаяць на краі платформы пры набліжэнні цягніка;

— не залазіць пад вагоны;

— пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ў дазволеных месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пераездамі;

— не гуляць паблізу чыгуначнага палатна;

— перад пераходам палатна на пешаходным пераходзе неабходна пераканацца ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;

— пры прыбліжэнні цягніка трэба спыніцца, прапусціць яго і, пераканаўшыся ў адсутнасці рухомага саставу па суседнім пуці, прадоўжыць пераход.

Таксама забараняецца:

— ехаць на даху, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў;

— пакідаць дзяцей без нагляду на пасадачных платформах і ў вагонах;

— выходзіць з вагона на міжпуцці і стаяць там пры праездзе сустрэчнага цягніка;

— гуляць на чыгуначных пуцях і платформах;

— скакаць з платформы на чыгуначныя пуці;

— пераходзіць праз чыгуначнае палатно перад цягніком, які блізка стаіць;

— падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпкі для пераходу праз пуці;

— пераходзіць чыгуначныя пуці ў забароненых месцах;

— праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 метраў ад крайняй рэйкі;

— перасякаць чыгуначныя праезды на чырвоны колер святлафора.

Ніякія намаганні і дзеянні работнікаў чыгуначнага транспарту не забяспечаць бяспеку грамадзян на чыгунцы. Ваша жыццё і жыццё вашых дзяцей залежыць ад таго, як будуць выконвацца правілы знаходжання на аб’ектах чыгункі.

Людзі пастаянна куды-небудзь спяшаюцца і спазняюцца. Калі на іх дарозе знаходзяцца чыгуначныя пуці, імкнуцца знайсці пралаз і пераскочыць паміж цягнікамі ў забароненых для пераходу месцах. Людзі забываюць аб тым, што такім чынам могуць скараціць сабе не дарогу, а жыццё. Трэба памятаць: наша жыццё залежыць ад нас саміх.

Г. ЛІТВІНОВІЧ,

тэхнік-тэхнолаг Лідскай дыстанцыі пуці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *