Артэрыяльны ціск – на кантроль

Падзеі

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з цэнтральнай раённай бальніцай правёў інфармацыйна-адукацыйную акцыю па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск” пад дэвізам “Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё!”.

Мерапрыемства разгарнулася ў холе Дзятлаўскай цэнтральнай раённай аптэкі №55. Усім жадаючым спецыялісты бальніцы вымяралі артэрыяльны ціск; кансультавалі, як правільна яго вымяраць самастойна; расказвалі пра прафілактыку сардэчна-сасудзістых захворванняў; адказвалі на пытанні. Некаторым удзельнікам акцыі, у каго артэрыяльны ціск быў павышаны (іх было чатыры чалавекі), тут жа выдаваліся талоны на прыём да доктара-тэрапеўта райпаліклінікі.

Валеолаг цэнтра гігіены і эпідэміялогіі дапамагала ўдзельнікам акцыі даведацца свой індэкс масы цела, таксама тлумачыла, чым небяспечныя высокі і нізкі індэксы, матывавала наведвальнікаў аптэкі да захавання прынцыпаў здаровага ладу жыцця і клопату пра ўласнае здароўе.

Як адзначылі арганізатары акцыі, такія мерапрыемствы будуць праводзіцца кожную другую сераду месяца. Ахоплены будзе ўвесь раён. Кропкі іх правядзення ўжо вызначаны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *