Акцыя па прафілактыцы тытунекурэння стартавала ў Беларусі

Да ведама грамадзян

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння стартавала ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле грамадскага здароўя ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя». Праграмай прадугледжаны прэс-канферэнцыі і круглыя сталы, выступленні ў СМІ па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння з прыцягненнем прадстаўнікоў арганізацый аховы здароўя, устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый. Пройдуць дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя, у тым ліку па тэлефонах даверу. Плануецца правядзенне інфармацыйна-адукацыйнай кампаніі па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, звязаных са спажываннем тытуню, у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Мерапрыемства адбудзецца 31 мая, у Сусветны дзень без тытуню. Пасажыры аэрапорта змогуць атрымаць інфармацыю па пытаннях прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, у тым ліку хвароб сістэмы кровазвароту. Акцыя, дэвіз якой «Тытунь — пагроза для развіцця», пройдзе па 31 мая. Яе мэта — павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва аб негатыўных наступствах, што выклікае спажыванне тытунёвых вырабаў, не толькі для здароўя грамадзян, але і для нацыянальнай эканомікі, а таксама фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню ў адпаведнасці з палажэннямі Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню. Арганізатар мерапрыемства — Міністэрства аховы здароўя. Паводле статыстыкі, у Беларусі курыць амаль трэць насельніцтва. Хоць колькасць курцоў зніжаецца, праблема спажывання тытуню па-ранейшаму застаецца актуальнай. Так, штогод у выніку ўжывання тытуню ў свеце памірае каля 6 млн чалавек. Калі не актывізаваць намаганні па прафілактыцы спажывання тытунёвых вырабаў, то згодна з прагнозам да 2030 года гэты паказчык перасягне 8 млн чалавек у год.
БелТА


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *