Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Сардэчна віншуем вас са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем — Вялікаднем!
Гэтыя святочныя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзівосную прыгажосць навакольнага жыцця. Яны аб’ядноўваюць людзей вакол вечных ва ўсе часы духоўных каштоўнасцяў. Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта ўрачыстасць веры і надзеі на ўмацаванне міру і дастатку на роднай зямлі.
Велікодная радасць фарміруе маральныя асновы грамадства, сяброўскія адносіны паміж людзьмі розных перакананняў і поглядаў. Толькі агульнымі намаганнямі мы даб’ёмся пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі, створым годную будучыню для кожнага земляка, умацуем сямейныя каштоўнасці, выхаваем маладое пакаленне ў духу прыстойнасці, сумленнасці і гуманізму.
Сустрэнем свята ў сямейным крузе, у згодзе і любові да блізкіх. Ад душы жадаем усім жыхарам раёна шчасця, цяпла, добрага здароўя і душэўнага камфорту!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт