Адбылося пасяджэнне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта

Падзеі

На пасяджэнні разглядаліся пытанні выканання падпраграмы “Садзейнічанне занятасці насельніцтва” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады і прымаемых дадатковых мерах па працаўладкаванні незанятага насельніцтва, стварэнні новых працоўных месцаў. Было адзначана, што ў Дзятлаўскім раёне рэалізацыя мераў палітыкі занятасці насельніцтва ажыццяўляецца ва ўмовах роста колькасці грамадзян, якія маюць неабходнасць у дапамозе ў працаўладкаванні.

Як адзначыла ў сваім дакладзе начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, колькасць беспрацоўных на 1 красавіка 2017 года склала на Дзятлаўшчыне 95 чалавек. За студзень-сакавік бягучага года працаўладкаваны 178 адначасова незанятых грамадзян, у тым ліку 113 беспрацоўных. Павялічыўся попыт на працоўную сілу: на 1 сакавіка 2017 года рост склаў 150% да пачатку года.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко канстатаваў, што назіраецца дысбаланс попыта і прапановы працоўнай сілы на прафесійным узроўні, для зніжэння якога арганізуецца прафнавучанне беспрацоўных. З 243 заяўленых на 1 красавіка 2017 года вакансій, толькі 84 – для рабочых. Цяпер праводзяцца работы па падборы беспрацоўных на навучанне па спецыяльнасці “трактарыст-машыніст”, запатрабаванай у наймальнікаў Дзятлаўскага раёна.

На пастаянным асабістым кантролі ў старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка знаходзіцца пытанне стварэння новых працоўных месцаў, якія будуць садзейнічаць павелічэнню попыта на працоўную сілу і занятасці грамадзян. За 2016 год на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 4 новыя прадпрыемствы, у тым ліку фермерская гаспадарка; за першы квартал 2017 года – 6 новых прадпрыемстваў. Нягледзячы на гэта выканкамам прынята рашэнне аб садзейнічанні грамадзянам у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку ў выглядзе фінансавай падтрымкі беспрацоўных з выдзяленнем субсідый.

Штотыднёва ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з сельскімі выканаўчымі камітэтамі праводзяцца “кірмашы вакансій”. У іх прынялі ўдзел 16 наймальнікаў раёна і 78 грамадзян, якія не працуюць. Усяго выдадзены 32 накіраванні на пастаянную работу, 10 чалавек накіраваны на платныя грамадскія работы, 5 чалавекам прапанавана перанавучанне.

На пасяджэнні былі адзначаны праблемы значнага адтоку кадраў з Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства (32 чалавекі за першы квартал 2017 года) і Дзятлаўскага РУП ЖКГ (13 чалавек за першы квартал 2017 года), а таксама самая вялікая колькасць беспрацоўных – на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельсавета. Гэтыя пытанні пастаўлены на асаблівы кантроль. На пасяджэнні былі выслуханы справаздачы намесніка дырэктара Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянціны Баравік і старшыні Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерыя Верамейчыка.

Увогуле старшыня райвыканкама рэкамендаваў усім кіраўнікам арганізацый раёна быць уважлівымі пры звальненні спецыялістаў, абавязкова ўзгадняць гэта з намеснікамі старшыні райвыканкама (згодна курыруемай галіны), кантраляваць, дзе зможа працаўладкавацца далей гэты спецыяліст.

— Нельга забываць, што за кожным работнікам стаіць яго сям’я, якую нельга пакінуць без даходаў, — рэзюмаваў Аляксандр Дубовік.

І. КАМАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *