Праваслаўная кніга – шлях да духоўнасці сям’і

Падзеі

Бібліятэка сёння – гэта асяродак культуры, цэнтр, які задавальняе інфармацыйны запыт чытачоў і іх духоўныя патрэбы. У Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы на працягу некалькіх гадоў пастаянна дзейнічаюць кніжныя выставы праваслаўнай тэматыкі.

Праваслаўная кніга – гэта акно ў духоўны свет, яна нясе слова Божае ў чалавечую свядомасць. Трэба адзначыць, што цікавасць чытачоў да такой літаратуры ўзрастае. Асабліва дзецям падабаюцца выданні з павучальнымі добрымі апавяданнямі.

Цяпер фонд дзіцячай бібліятэкі папоўніўся такімі творамі. Гэта кнігі серыі “Сонечны зайчык” – казкі, апавяданні, вершы, якія напісалі сучасныя аўтары Наталля Абрамцава (“Як кошка на дачу збіралася”, “Пярэстая казка”), Алена Міхаленка (“Мір у дом”), Любоў Шубная (“Вясёлка ў чаравіку”).

Сям’я стаіць не толькі ля вытокаў жыцця. У сям’і закладваецца падмурак чалавечай асобы – паняцці дабра і зла, прыгажосці і любові да ўсяго жывога, адносіны да Радзімы, да працы. Сёння ў дапамогу бацькам праваслаўныя выдавецтвы выпускаюць кнігі па выхаванні дзяцей, пісьменнікі пішуць дзіцячыя раманы, аповесці, казкі духоўнай скіраванасці. “Дзецям пра сям’ю”, “Дзецям пра матулю”, “Дзецям пра бабулю”, “Дзецям пра дзядулю” – гэта шчырая размова праз вершы і апавяданні класічных і сучасных пісьменнікаў з дзецьмі пра сям’ю і пра тое, як патрэбна любіць і берагчы сваіх блізкіх. Многія дзеці і іх бацькі, хто аднойчы прачытаў такія апавяданні, зноў перачытваюць іх.

М. ЛАПУШКА,

бібліятэкар Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі-інфармацыйнага інтэлект-цэнтра



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *