Прэзідэнт: у сельскай гаспадарцы патрэбны жалезныя кіраўнікі і жалезны парадак

Падзеі

У сельскай гаспадарцы патрэбны жалезныя кіраўнікі і жалезны парадак, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аддзяленне «Расна» ААТ «Белавежскі», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы забеспячэнне дысцыпліны з’яўляецца цяпер пытаннем нумар адзін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтай галіне дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу, аказвае падтрымку, у тым ліку фінансавую, забяспечваючы АПК, у прыватнасці, высокапрадукцыйнай сучаснай тэхнікай. «Жалезная дысцыпліна, каб захаваць тэхніку, — сказаў Прэзідэнт. — Патрэбны жалезны кіраўнік, жалезны парадак».

На думку кіраўніка дзяржавы, менавіта гэтым пытанням трэба ў сельскай гаспадарцы ўдзяляць сёння пільную ўвагу. Вялікае значэнне мае таксама дакладнае выкананне тэхналогій. «Калі няма тэхналогіі — гэта злачынства, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Злачынца той, хто закопвае збожжа ў зямлю і ходзіць, глядзіць, чакае ўраджаю. Гэта злачынства, нельга гэтага дапускаць».

Кіраўнік дзяржавы закрануў гэту тэму і ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна. «Без дысцыпліны мы будзем ісці па нахільнай, — сказаў Прэзідэнт. — Будзе дысцыпліна, парадак, у тым ліку тэхналагічны — мы будзем развівацца».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў будучым неабходна «падумаць аб тым, як заахвоціць людзей — і кіраўнікоў, і спецыялістаў — за тое, што яны ўзнімаюць такія гаспадаркі».

«Калі будзе добры кіраўнік, пару-тройку моцных спецыялістаў — гаспадарка будзе адраджацца. Калі таго няма — не патрэбны тады ні тэхніка, ні грошы, ні зарплата. Гэтай гаспадаркі не будзе», — прадоўжыў Прэзідэнт.

Найлепшым, паводле яго слоў, будзе шлях удасканалення таго, што ёсць. «Не трэба нічога ламаць. У нас на ломку і памылкі грошай няма, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму, зыходзячы з таго, што мы маем, мы будзем дзейнічаць, грунтуючыся на тым, што ёсць».

Logo BelTA



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *