Раённы турнір па валейболе з удзелам жаночых камандаў адбыўся ў суботу, 4 сакавіка, у Дзятлаўскай гімназіі. Удзельнічалі тры каманды: цэнтральнай раённай бальніцы (ЦРБ), аддзела адукацыі і каманда, якая саманазвалася “Студэнткамі”.
З дзвюма перамогамі выйграла турнір каманда ЦРБ. Студэнтак медыкі перамаглі з лікам 27:25, 25:20, каманду аддзела адукацыі – 25:12, 25:7.
Другое месца заняла студэнцкая каманда, якая перамагла саперніц з аддзела адукацыі – 25:19, 25:22.
Турнір, прысвечаны Міжнароднаму дню жанчын, арганізавалі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і РК ГА “БРСМ”.
Б. ВАРНА