Дыялог думак. Дэкрэт №3

Падзеі

Ганна Франюк, дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы:

— На маю думку, Прэзідэнт слушна заўважыў, што плацяжы ад збору па Дэкрэце №3 павінны заставацца ў раённых бюджэтах. І гэтыя грошы павінны быць накіраваны на ўтрыманне дзяцей. Ні для каго не сакрэт, што ўстановы адукацыі штогадова маюць патрэбу ў бягучым рамонце напярэдадні новага навучальнага года, набыцці школьнай мэблі, тэхнічных сродкаў навучання, каб ісці ў нагу з часам і выконваць навучальныя праграмы. Вельмі добра, калі ў раённым бюджэце будуць дадатковыя сродкі на патрэбы дашкольнікаў і школьнікаў.

Падрыхтавала да друку Л. ПЯТРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *