“БОДРОДАР” для бадзёрасці

Падзеі

Асартымент выпускаемай прадукцыі “Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” філіял “Навагрудскі вінзавод” уключае ў сябе не толькі алкагольныя напіткі, але і адзін з найстарэйшых безалкагольных карысных напояў – квас на рысавым грыбе. Сярод інгрэдыентаў напою няма ніводнай хімічнай дабаўкі. А па смакавых якасцях гэты напой не мае сабе роўных.

Завод выпускае квас на рысавым грыбе пад сэнсавай назвай “БОДРОДАР” – той, што дорыць бадзёрасць.

З ГІСТОРЫІ НАПОЮ

Гісторыя з’яўлення і першага выкарыстання рысавага грыба сыходзіць сваімі каранямі ў часы старажытных цывілізацый свету. Аб яго гаючых уласцівасцях было вядома ў ранніх дзяржавах Індыі, Кітая і некаторых іншых краінах.

Напой з рысавага грыба атрымаў сваё распаўсюджанне ў Расіі, калі былі наладжаны сувязі і гандлёвыя зносіны з Азіяй, а менавіта ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да еўрапейцаў рысавы грыб трапіў толькі ў пачатку XX стагоддзя. Адна з яго назваў – “марскі рыс”, але гэта не азначае, што біякультура жыве ў марскіх глыбінях. Відаць, вызначэнне марскі адбылося ад слова “заморскі”, што азначае “прывезены з іншай краіны, з-за мора”. А назва рыс замацавалася, верагодна, з-за яго формы: марскі рыс нагадвае развараныя макулінкі звычайнага рысу, які мы ўжываем у ежу. Людзі ўжо даўно ацанілі карысць рысавага грыба для свайго здароўя, таму і працягваюць вырошчваць, захоўваць і паспяхова ўжываць гэтую культуру ў народнай медыцыне.

КАРЫСНЫЯ ЯКАСЦІ НАПОЮ “БОДРОДАР”

Натуральны напой браджэння “БОДРОДАР” адрозніваецца не толькі арыгінальным асвяжальным смакам, але і карысны для здароўя. Гэта даказваюць даследаванні, праведзеныя ў дзяржаўнай установе “Навукова – вытворчы цэнтр “Інстытут фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Па выніках гэтых даследванняў было зроблена заключэнне, што квас на рысавым грыбе “БОДРОДАР” спрыяе аднаўленню парушэнняў абмену рэчываў, зніжэнню цукру ў крыві, павышае працаздольнасць, дапамагае пры бяссонніцы, нармалізуе кіслотнасць страўнікавага соку, эфектыўны пры адкладаннях соляў, рэўматызме, піяланефрыце, валодае супрацьвіруснай актыўнасцю, імунастымулюючым уздзеяннем. Ён карысны пры прастудзе, зніжэнні імунітэту, пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракта і апорна-рухальнага апарата, парадантозе, стаматыце.

Рысавы грыб у працэсе жыццядзейнасці сінтэзуе 17 неабходных для арганізма чалавека амінакіслотаў, у тым ліку восем незаменных – трэанін, валін, меціянін, лейцын, ізалейцын, фенілаланін, трыптафан, лізін. Больш таго, сярод іх выяўлены дзве незаменныя для дзіцячага арганізма амінакіслаты – аргінін і гісцідзін. Гэта з’яўляецца важным фактарам, таму што частымі спажыўцамі безалкагольных напояў з’яўляюцца дзеці.

Акрамя таго, рысавы грыб выпрацоўвае шэраг важных вітамінаў – тыямін (В1), рыбафлавін (В2), ніацін (В3), пантатэнавую кіслату (В5), фоліевую кіслату (В9), такаферол (Е), аскарбінавую кіслату (С).

Спецыялісты адзначаюць, што не варта ігнараваць гэты лекавы напой у сезон вірусаў і прастудаў.

РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ВІДАЎ

Для выпрацоўкі квасу на рысавым грыбе выкарыстоўваецца толькі натуральная высакаякасная сыравіна. Назапашаны вытворчы вопыт дазволіў прадпрыемству ўдасканаліць тэхналагічныя працэсы і выпрацаваць не адзін від напою, а некалькі па розных рэцэптурах. Цяпер наладжаны выпуск натуральных напояў браджэння на аснове рысавага грыба “БОДРОДАР – чёрная смородина”, “БОДРОДАР – клюква”, “БОДРОДАР – вишня”, аналагаў якім на спажывецкім рынку няма.

Сёння квас на рысавым грыбе «Дзятлаўскага лікёра-гарэлачнага завода “Алгонь” філіял “Навагрудскі вінзавод” прэтэндуе на званне нацыянальнага напою.

Набыць яго можна практычна ва ўсіх магазінах Дзятлаўскага раёна.

І. КАМАРОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *