У раённым цэнтры культуры праходзіць адкрыты паказ выступленняў народных аматарскіх калектываў Дзятлаўскага раёна на пацвярджэнне наймення «народны» і «узорны».
Свой рэпертуар экспертнай камісіі і гледачам прадставілі:
- узорны ансамбль скрыпачоў «Зорачкі» філіяла №1 пасёлка Гезгалы Дзятлаўскай школы мастацтваў (мастацкі кіраўнік — Алена Кашко);
- народны ансамбль песні «Зараначка» Казлоўшчынскага Дома культуры (мастацкі кіраўнік — Зоя Калодзіч);
- народны фальклорны гурт вёскі Погіры (мастацкі кіраўнік — Тамара Ступак);
- народны фальклорны гурт вёскі Ахонава (мастацкі кіраўнік — Святлана Гранкоўская);
- народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» (мастацкі кіраўнік — Таццяна Янушкевіч);
- народны ансамбль музыкі і песні «Ятранка» (мастацкі кіраўнік — Ганна Харлінская).
У другой палове дня прайшло выступленне ўзорнай тэатральнай студыі «Мелодыя душы» пад кіраўніцтвам Івана Каско з пастаноўкай «Без месца жыхарства».
Тэкст і фота Н. Авярчук
Аб выніках прагляду чытайце ў газеце «Перамога»