На Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Падзеі

15 лютага споўнілася 28 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэты дзень у нашай краіне аб’яўлены Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Гэты дзень аб’яднаў усіх, хто з баямі прайшоў па горных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак, каго не пашкадавала вайна, адабраўшы жыццё дарагіх і блізкіх людзей.

Па традыцыі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў пачаўся з мітынгу ў райцэнтры, на якім прысутнічалі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята, раённага савета ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў, прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны. Даніну павагі ратнаму гераізму салдат і афіцэраў у афганскай вайне аддалі вучні школ горада Дзятлава.

Мітынгі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў дзятлаўчан, загінулых у Афгане, — Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава — прайшлі на іх малой радзіме ў Наваельні і Дварцы.

IMG_8008аIMG_8018а

IMG_8025а

А. Дубовік
А. Дубовік
Г. Суравец
Г. Суравец

IMG_8073а

IMG_8056а

IMG_8087а

IMG_8106а

 

Тэкст і фота Н. Авярчук

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары газеты «Перамога».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *