Аб выніках маніторынгу ходу зімоўкі жывёлы

Падзеі

Як паказалі праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы нярэдка ў сельгасарганізацыях адсутнічае планамерная работа па арганізацыі зімоўкі жывёлы.
У першай дэкадзе студзеня 2017 года быў праведзены маніторынг ходу зімоўкі жывёлы, якім устаноўлены шэраг недаглядаў і недахопаў, што перашкаджаюць нарошчванню вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Усяго маніторынгам былі ахоплены 15 раёнаў вобласці, кантралёры наведалі 47 сельгасарганізацый, праведзена абследаванне 84 фермаў і комплексаў. У 50 з іх выяўлены праблемы ў забеспячэнні рытмічнай работы і захаванні тэхналогіі вытворчасці ва ўмовах нізкіх тэмператураў.

Так, з-за праблем з наяўнасцю падсцілачнага матэрыялу ў шэрагу гаспадарак не забяспечваюцца патрэбныя параметры мікраклімату і ўмоваў утрымання жывёлін.

У шэрагу выпадкаў не былі прыняты належныя меры па ўцяпленні памяшканняў, што прывяло ў перыяд нізкіх тэмператураў да замярзання сістэмаў водапаення, даення і навозавыдалення.

Факты недастатковага ўцяплення аконных і дзвярных праёмаў устаноўлены ў ААТ “Хацькоўцы” (фермы “Рупейкі”, “Лапеніцы”) Ваўкавыскага, ААТ “Чарлена” МТК “Стральцы” Мастоўскага,  РУСП “Пераможца” (ферма “Валоўнікі”) Слонімскага раёнаў.

Факты частковага подмярзання сістэмаў водапаення, навозавыдалення былі ўстаноўлены ў КСУП “Волпа” МТФ “Волпа” Ваўкавыскага, КСУП “Слава працы” і МТК “Падвялікае” Дзятлаўскага, КСУП “Караліна” МТК “Івашкавічы” Зэльвенскага раёнаў.

Для прыняцця мераў рэагавання інфармацыя была накіравана ў Гродзенскі аблвыканкам, райвыканкамы.
Згодна з атрыманым адказам райвыканкамаў парушэнні, якія мелі месца, ліквідаваны: зроблены рамонт дзвярэй і вокнаў, іх уцяпленне, аэратары закрыты, сістэмы навозавыдалення і водапаення размарожаны. Вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці.

Аднак пры правядзенні паўторнага маніторынгу гэтага ж пытання ў пачатку лютага 2017 года ўстаноўлена, што на тых фермах, дзе пабылі кантралёры, работа па ўцяпленні жывёлагадоўчых аб’ектаў праведзена, а куды не даехалі – так усё і засталося.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *