У моцныя маразы працуюць пункты абагрэву

Падзеі

У моцныя маразы па ўсёй краіне адкрываюцца пункты абагрэву. Іх арганізоўваюць валанцёры Чырвонага Крыжа ў найбольш шматлюдных месцах.

Выкарыстоўваецца такая практыка і на Дзятлаўшчыне. 6 студзеня, калі слупок тэрмометра апусціўся ніжэй за 20 градусаў, у райцэнтры адкрыліся 2 часовыя пункты абагрэву: на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і ў райпаліклініцы. Людзям, якія змерзлі на марозе, тут прапаноўвалі сагрэцца гарачым чаем.

_mg_2612 _mg_2613 _mg_2628

Як патлумачыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвогага Крыжа Г. Э. Касцюк, пункты абагрэву будуць працаваць і ў далейшым у вельмі халоднае надвор’е. Калі маразы вернуцца, плануецца адкрыць яшчэ адзін пункт абагрэву ў фае на першым паверсе Дзятлаўскага дома быту.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *