Памеры дапамогі на дзяцей з лістапада 2016 года

Падзеі

У сувязі з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за III квартал 2016 года з 1 лістапада 2016 года павялічыліся памеры штомесячных дапамогаў на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і складаюць: на першае дзіця — 260,26 рубля, на другое і наступных дзяцей — 297,44 рубля, на дзіця-інваліда — 334,62 рубля.

Звяртаем увагу атрымальнікаў дапамогаў па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Памер дапамогі (100% ці 50% ад устаноўленай) залежыць ад занятасці асобы, якая даглядае дзіця. Так, калі той, хто даглядае дзіця, працуе больш чым на 0,5 стаўкі ці выконвае працу па дагаворы падраду, то дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе выплачвацца яму ў палове памеру. А калі дзіця даглядае бацька, які не працуе, то маці па месцы сваёй працы будзе атрымліваць поўную дапамогу. Індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты, натарыусы, рамеснікі маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у поўным памеры толькі ў выпадку афіцыйнага прыпынення дзейнасці.

Выплата прызначаных дапамогаў спыняецца пры змяшчэнні дзіцяці ў дзіцячую інтэрнатную ўстанову, установу адукацыі з кругласутачным рэжымам знаходжання, а таксама ў выпадку выезду дзіцяці за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за два месяцы.

Дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, будуць выплачвацца ў ранейшых памерах:

адначасовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці — 1 755,00 рубля; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2 457,00 рубля;

дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці — 175,50 рубля;

штомесячная дапамога на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў (у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае вірусам імунадэфіцыту чалавека; бацька (айчым) з’яўляецца вайскоўцам тэрміновай службы; абодва бацькі з’яўляюцца інвалідамі I ці II групы, а таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам I групы, а другі яго даглядае) складзе: на дзіця-інваліда, якому больш за 3 гады — 122,85 рубля; на астатніх дзяцей, якім больш за 3 гады — 87,75 рубля; штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў (далей — дапамога па Указе №572) — 87,75 рубля.

Дапамога выплачваецца на сям’ю адна і не залежыць ад колькасці дзяцей, якім больш за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям’і. Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў і на дапамогу па Указе №572, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі на іх выбар.

Даведкі па тэлефоне 2-12-72.

М. ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *