Цёплая сустрэча мудрых людзей

Падзеі

1 кастрычніка ў актавай зале сярэдняй школы №1 г. Дзятлава на традыцыйную сустрэчу, прымеркаваную да Дня пажылых людзей і Дня настаўніка, сабраліся ветэраны педагагічнай працы — залаты фонд Дзятлаўшчыны. Дзякуючы іх паўсядзённай самаадданай працы тысячы нашых землякоў атрымалі пуцёўкі ў дарослае жыццё, сталі годнымі людзьмі і цяпер ужо самі працуюць на карысць краіны.

IMG_ 004

Першым да педагогаў-ветэранаў звярнуўся старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С. Б. Фабішэўскі. Станіслаў Баляслававіч расказаў, чым сёння жыве прафсаюзная арганізацыя раёна, над якімі праектамі працуе, якія праблемы вырашае, якім чынам адстойвае інтарэсы сваіх членаў. Старшыня райкама прафсаюза павіншаваў прысутных са святам, пажадаў здароўя, актыўнага даўгалецця, любові і клопату блізкіх.

IMG_ 007

Кажуць, што ў кожнага педагога ёсць вучні, якімі ён ганарыцца. Што гэта шчырая праўда, удзельнікі сустрэчы ўпэўніліся ў час выступлення намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта М. В. Мацюкевіча, які прыйшоў павіншаваць педагогаў-пенсіянераў.

— Прыемна прыходзіць на такія сустрэчы, бо тут прысутнічаюць і мае настаўнікі (я скончыў сярэднюю школу №1 горада Дзятлава), — зазначыў Мікалай Валер’евіч, — прыемна бачыць, як мяняецца, аднаўляецца школа. Прафесія настаўніка важная і высакародная, бо педагогі нясуць святло ведаў, аддаюць часцінку душы сваім вучням. Са святам вас, паважаныя, шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця.

IMG_ 009

М. В. Мацюкевіч уручыў Падзячныя пісьмы старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта педагогам-пенсіянерам — З. Я. Стэльмах, А. М. Чурыла.

IMG_ 014

IMG_ 026

Эстафету віншаванняў і пажаданяў перанялі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама І. С. Кухарэвіч і сакратар Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Я. М. Гушча. Яны ўручылі граматы заслужаным і актыўным настаўнікам-пенсіянерам. Граматы раённага камітэта арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ветэранам педагагічнай працы ўручыў С. Б. Фабішэўскі.

IMG_ 037

IMG_ 082

Святочны настрой прысутным сваімі песнямі стваралі работнікі cектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» — Ганна Панько, Васіль Шпігановіч, Ірына Бакшук Музычныя падарункі для ветэранаў педагагічнай працы таксама падрыхтавалі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

IMG_ 045

IMG_ 055

IMG_ 068

IMG_ 069

IMG_ 073

IMG_ 075

IMG_ 090

IMG_ 098

IMG_ 102

Сёлетнія 60, 70, 80-гадовыя юбіляры прынялі ўдзел у бліц-апытанні аб гадах работы ў школе, атрымалі падарункі ад спонсараў і музычныя віншаванні ад дзяцей і работнікаў культуры. Былыя калегі віншавалі адзін аднаго вершамі, узгадвалі маладосць, сяброў, блізкіх. Свае вершы чыталі Г. М. Шундрык, Л. У. Лакіза.
Цёплая сустрэча мудрых людзей завяршылася сяброўскімі пажаданнямі. Кожны з прысутных развітваўся да наступных сустрэчаў.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *