Сусветны дзень чыстых рук

Падзеі

Штогод 15 кастрычніка праводзіцца Сусветны дзень чыстых рук. Асноўная мэта дня — прыцягнуць увагу людзей, асабліва дзяцей, да зменаў звычак, паказаць, як простае мыццё рук з вадой і мылам дапамагае эфектыўна змагацца з гепатытам і дызентэрыяй, папярэдзіць вострыя распіраторныя захворванні і шмат іншых хваробаў.

Эксперты ААН не раз гаварылі пра тое, што звычка мыць рукі можа выратаваць тысячы дзіцячых жыццяў.
Вельмі часта людзі грэбуюць захаваннем правілаў асабістай гігіены ў грамадскіх месцах — у грамадскім транспарце, у рэстаранах хуткага абслугоўвання.

Неабходна памятаць, што важна не толькі добра мыць рукі з мылам, але і высушыць іх пасля мыцця. Вільготныя рукі пераносяць большасць бактэрый і вірусаў, чым сухія.

Самы эфектыўны спосаб скараціць распаўсюджванне бактэрый  — гэта карыстацца папяровым ручніком.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ,
загадчыца санітарна-гігіенічнага аддзела Дзятлаўскага райЦГЭ
Н. ЮРЭНЯ,
валеолаг



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *