«Сэнс жыцця — мастацтва»

Падзеі

Пад такой назвай 6 жніўня ў 10 гадзін у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці па вуліцы Міцкевіча, 7 адкрыецца персанальная выстава  Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага. Яна будзе працаваць да 14 жніўня.

Мікалай Несцярэўскі стварыў шэраг цікавых дэкаратыўных твораў, якія ўпрыгожваюць грамадскія будынкі Мінска і Валгаграда, Светлагорска і Салігорска, Гродна і Дзятлава. Працаваў над афармленнем аэрапорта «Мінск-2» . Дэкаратыўныя пано і фрагменты  роспісу інтэр’еру  аздабляюць станцыю «Плошча Якуба Коласа».
Творы таленавітага майстра ўпрыгожваюць лепшыя музеі Рэспублікі Беларусь.

Але самы важкі ўклад у мастацкую скарбонку майстар зрабіў для Дзятлаўшчыны. Фонды Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея налічваюць 285 работ аўтара. Амаль усе эскпанаты перададзены мастаком у дар музею.

На выставе «Сэнс жыцця — мастацтва»  будуць прадстаўлены разнастайныя пейзажы, патрэты, нацюрморты. Многія карціны нагадваюць аб мінулым Дзятлава і яго знакамітых жыхароў. Акрамя гэтага, на выставе дзятлаўчане ўбачаць керамічныя кампазіцыі.

Шаноўныя дзятлаўчане і госці горада! Запрашаем  вас наведаць выставу і пазнаёміцца з цікавымі работамі Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага.

Д. ХАРОШКА,
дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязначаўчага музея



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *