Дзе будуць працаваць студатрадаўцы

Падзеі

Стартуе моладзевае працоўнае лета-2016. На Дзятлаўшчыне будуць функцыянаваць экалагічны, сельскагаспадарчы, сэрвісны, педагагічны студэнцкія атрады.

Часовыя рабочыя месцы для сезоннай занятасці моладзі сёлета прадаставяць некалькі арганізацый раёна. Сярод іх Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, дзе 8 чалавек будуць працаваць падсобнымі рабочымі і на пераборцы ягад і грыбоў. СВК «Белагурна» прапануе ўборку тэрыторыі, работу на зернескладзе для 10 студатрадаўцаў. Сельгаскааператывы «Слава працы» і «Хвінявічы» будуць чакаць адпаведна 70 і 40 работнікаў для відавой праполкі (10 — 30 адпаведна), уборкі бульбы (60 — 10 адпаведна). СВК «Жукоўшчына» прыме 15 чалавек для відавой праполкі, 10 для выдалення расліннасці ў садзе. 25 маладых людзей будуць працаваць у СВК «Граніт-Агра» на жніве. СВК «Дварэц-Агра» чакае 26 студатрадаўцаў, для якіх будзе выдзелена 10 працоўных месцаў на збожжатаку і збожжасушыльных комплексах і 16 — на ўборцы бульбы. Гаспадарка «Русь-Агра» прыме 20 работнікаў для відавой праполкі і 30 — памочнікамі камбайнераў, работнікамі збожжатока і збожжасушыльных комплексаў. У СВК «Вензавец» 8 студатрадаўцаў будуць задзейнічаны на відавой праполцы.

К. ХІЛІМОНЧЫК,
выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА «БРСМ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *