У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава прайшоў адметны ўрок здароўя. На мерапрыества завіталі госці: старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Эдвардаўна Касцюк і работніца аддзялення «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алена Пятроўна Калюцік, валанцёры Чырвогана Крыжа з гімназіі №1 горада Дзятлава.
Вяла ўрок кіраўнік фізічнага выхавання Ілона Чаславаўна Грыб.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, раздзяліўшыся на дзве каманды, паўдзельнічалі ў спартыўных гульнях, паадгадвалі загадкі. Папярэднічала гэтаму размінка.
Разам з дзеткамі ўдзел у спаборніцтвах прынялі валанцёры Чырвонага Крыжа — Яўгенія Лявончык і Эвеліна Дзявульская.
Напрыканцы ўрока здароўя старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Г. Э. Касцюк падарыла дзецям майкі з лагатыпам Чырвонага Крыжа, пачаставала цукеркамі.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА.