Урок здароўя з «Чырвоным крыжам»

Падзеі

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці  №2 горада Дзятлава прайшоў адметны ўрок здароўя. На мерапрыества завіталі госці: старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіна Эдвардаўна Касцюк і работніца аддзялення «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага  абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна  Алена Пятроўна Калюцік, валанцёры Чырвогана Крыжа з гімназіі №1 горада Дзятлава.

_MG_1036

_MG_1046

Вяла ўрок кіраўнік фізічнага выхавання Ілона Чаславаўна Грыб.

_MG_1055

_MG_1076

_MG_1091

_MG_1098

Хлопчыкі і дзяўчынкі, раздзяліўшыся на дзве каманды, паўдзельнічалі ў спартыўных гульнях, паадгадвалі загадкі. Папярэднічала гэтаму размінка.

Разам з дзеткамі ўдзел у спаборніцтвах прынялі валанцёры Чырвонага Крыжа — Яўгенія Лявончык і Эвеліна Дзявульская.

_MG_1105

_MG_1126

_MG_1115

_MG_1131

Напрыканцы ўрока здароўя старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Г. Э. Касцюк падарыла дзецям майкі з лагатыпам Чырвонага Крыжа, пачаставала цукеркамі.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *