У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне ўключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, прададзенай за адну базавую велічыню.
Па-ранейшаму ў Гродзенскім рэгіёне праводзяцца аўкцыёны, актывізуецца рэалізацыя аб’ектаў камунальнай уласнасці з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні.
Па выніках праведзеных аўкцыёнаў з пераможцамі (прэтэндэнтамі на куплю) заключаюцца дагаворы куплі-продажу нерухомай маёмасці, у якіх прадугледжаны абавязковыя ўмовы, такія як увядзенне ў гаспадарчы абарот набытага аб’екта на працягу 2 гадоў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу; ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці на аб’екце на працягу пэўнага перыяду часу з моманту ўключэння аб’екта ў гаспадарчы абарот; стварэнне пэўнай колькасці працоўных месцаў на працягу 2 гадоў з моманту заключэння дамовы куплі-продажу і захаванне іх на працягу пэўнага тэрміну; забарона на продаж ці іншае адчужэнне маёмасці да выканання ўмоваў дагавораў куплі-продажу. Парадак распараджэння камунальнай маёмасцю вызначаецца рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У ходзе праведзеных Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у Шчучынскім раёне ўстаноўлена, што дзяржаўнай установай па ахове і выкарыстанні маёмасці “Авіятар” з таварыствам з абмежаванай адказнасцю “ГАТО” па выніках праведзеных аўкцыёнаў па продажы нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Шчучынскага раёна, з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, 10 верасня 2012 года былі заключаны 4 дамовы куплі-продажу, па якіх набыты 7 аб’ектаў.
Цяпер 6 аб’ектаў з 7 не ўключаны ў гаспадарчы абарот, прадпрымальніцкая дзейнасць на аб’ектах не ажыццяўляецца, працоўныя месцы не створаны.
У заключаных з таварыствам дагаворах не прадугледжаны канкрэтныя меры адказнасці за парушэнне іх умоваў.
Рашэннем Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, прынятым пасля заключэння дагавораў з ТАА “ГАТО”, абумоўлена адлюстраванне ў дамове куплі-продажу будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, незавершаных будынкаў адказнасці пакупніка за невыкананне, неналежнае выкананне абавязацельстваў.
Камітэтам неаднаразова ўказвалася райвыканкаму на прывядзенне ў адпаведнасць з заканадаўствам умоваў дагавораў куплі-продажу аб’ектаў і прыняцці мераў па прыцягненні да адказнасці ТАА “ГАТО” за парушэнні ўмоваў заключаных дагавораў з мэтай папаўнення даходнай часткі бюджэту.
Аднак да цяперашняга часу пакупніком умовы дамоваў не выкананы, райвыканкамам не ўнесены адпаведныя змены ў дагаворы, не прыняты меры па скасаванні дагавораў і вяртанні будынкаў.
Такім чынам, продаж аб’ектаў у Шчучынскім раёне ажыццяўляецца з мэтай выканання графіка прыцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маемасці і носіць фармальны характар.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці