Аптэка №55

Падзеі

Абнаўленне Цэнтральнай раённай аптэкі №55 доўжылася некалькі апошніх гадоў. Сёлета мадэрнізацыя выйшла на фінішную прамую. Вынікам папярэдніх рамонтаў і рэалізацыі трох праектаў па мадэрнізацыі 2015 года стала кардынальнае абнаўленне знешняга выгляду і ўнутраных памяшканняў: заменены дах, вокны, дзверы, уцеплены сцены, адрамантаваны гандлёвая зала, адміністрацыйныя і складскія памяшканні, набыта новая мэбля, у традыцыйным для Дзятлава архітэктурным стылі аформлены фасад будынка.

АптПОС
Два сёлетнія праекты – цеплавая мадэрнізацыя і мадэрнізацыя даху – рэалізаваны сумесна з Раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, які суседнічае з цэнтральнай аптэкай у адным будынку. На рэалізацыю гэтых праектаў Гродзенскае РУП “Фармацыя”, у сістэме якога знаходзіцца Дзятлаўская раённая аптэка №55, выдаткавала ў суме 519 мільёнаў рублёў. На трэці сёлетні праект па мадэрнізацыі электразабеспячэння падвала і ўстройстве запаснога выхаду прадугледжаны 430 мільёнаў рублёў. Усе рамотныя работы блізяцца да завяршэння.
Цэнтральная раённая аптэка №55 цэнтральная не толькі па назве – у яе ведамасным падпарадкаванні яшчэ 7 аптэк РУП “Фармацыя” ў нашым раёне. Разам яны рэалізуюць каля 3 000 найменняў лекавых сродкаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Рэалізацыя за 2014 год склала 15 мільярдаў 714 мільёнаў рублёў.

АптДО

Тэкст і фота: Б. ВАРНЫ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *